угно́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. угнойваць — угнаіць.
угно́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да угнаіцца.
2. Зал. да угнойваць.
угно́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да угнаіць.
угну́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць угнутага.
2. Тое, што і увагнутасць (у 2 знач.).
угну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад угнуць.
2. у знач. прым. Тое, што і увагнуты (у 2 знач.).
угну́цца, угнуся, угнешся, угнецца; угнёмся, угняцеся; зак.
Тое, што і увагнуцца. Дрыгва ўгнулася глыбей. Вось-вось прарвецца. Мележ. Згорбіцца, прыгнуцца. За .. [Маяй], угнуўшыся, з чамаданам на спіне пайшоў і Міхей Парфёнавіч. Дуброўскі.
угну́ць, угну, угнеш, угне; угнём, угняце; зак., што.
Тое, што і увагнуць (у 1, 2 знач.). Скуратовіч раптам угнуў плечы так, што яны сталі шырокія і круглыя. Чорны.
угняві́цца, ‑яўлюся; ‑евішся, ‑евіцца; зак.
Тое, што і угневацца.
угняві́ць, угняўлю, угневіш, угневіць; зак., каго.
Увесці ў гнеў; раззлаваць; пакрыўдзіць. Гулак быў узрушаны і меў выгляд сярдзітага чалавека. Відаць, угнявілі яго. Колас. Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. Мележ. [Алесь] угнявіў чалавека, хоць і цяпер быў упэўнены ў сваім. Броўка.
угняздзі́цца, угнязджуся, угнездзішся, угнездзіцца; зак.
1. Звіць, зрабіць сабе гняздо дзе‑н., у чым‑н. (пра птушак). // Разм. Зручна размясціцца, асталявацца дзе‑н., звычайна на невялікай прасторы. Угняздзіцца на печы.
2. перан. Моцна ўкараніцца дзе‑н., у чым‑н. (пра абстрактныя паняцці). Сярод найбольш правых цвёрда ўгняздзілася думка: — А Загорскага сынок... Чулі? .. Якабі-інец. Караткевіч.