Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уба́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад убавіць.

убаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да убавіцца.

2. Зал. да убаўляць.

убаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да убавіць.

уба́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад убачыць.

2. у знач. наз. уба́чанае, ‑ага, н. Тое, што ўспрынята зрокам. Усё адчутае, убачанае і перажытае не давала .. [Надзі] заснуць. Грахоўскі.

уба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Сустрэцца з кім‑н. асабіста, пабачыцца. Алімпа вельмі рада была, што нарэшце ўбачылася з маці. Сабаленка. [Люба:] — Ну, дык бывай, Алеська, праз два тыдні ўбачымся. Мурашка.

2. Уявіцца, здацца. Нейкі час Антон сядзеў, не мяняючы паставы, здзіўлены і ўражаны .. тым, што ўбачылася яму ў цьмянай прасторы ночы, калі ён павярнуўся. Савіцкі. Усё гэта мне ўбачылася і падумалася ў нейкае адно імгненне праз адчуванне няёмкасці. Палтаран.

уба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. і з дадан. сказам. Успрыняць зрокам. Зірнеш у цясніну — не ўбачыш і дна. Панчанка. У двух кроках ад сябе нічога нельга было ўбачыць. Лынькоў. У гэты момант дзверы зямлянкі адчыніліся, і .. [Мікалай] убачыў сястру. Шамякін. Марыя ўбачыла перад сабою прыгожыя цёмна-карыя вочы. Кулакоўскі. // Заўважыць, прыкмеціць. Яшчэ здалёк хлопцы ўбачылі, што частка даху дэпо знесена і ў адной з сцен ззяе вялізарная прабоіна. Шчарбатаў. Дзіўным было тое, што .. [Косця] не ўбачыў нікога знаёмага. Адамчык. [Віктар] убачыў каля грубкі вольнае крэсла і сеў на яго. Зарэцкі.

2. Апынуўшыся дзе‑н., самому пабачыць што‑н. Маці, якая за сваё жыццё на радзіме не была далей свайго валаснога мястэчка, убачыла далёкі свет. Пестрак. // Сустрэцца з кім‑н. асабіста. Успомніў .. [Андрэй] пра дзяўчыну. І так захацелася ўбачыць яе яшчэ хоць раз, што аж млосць бярэ. Якімовіч.

3. У думках, мроях уявіць сабе каго‑, што‑н. Можа, на адну хвіліну заснула Саша ў тую ноч і адразу ўбачыла сон. Шамякін.

4. Паглядзеўшы на каго‑, што‑н., выявіць, заўважыць, адкрыць для сябе што‑н. Я зірнуў на бацьку і ўбачыў, што вочы ў яго ўжо не сярдзітыя. Ляўданскі. — Але, — згадзілася Лёдзя і ўбачыла, як усцешыла галоўнага інжынера яе згода. Карпаў. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары? Гілевіч. // Выявіць, распазнаць скрыты сэнс, прыкметы чаго‑н. у кім‑, чым‑н. [Карнейчык:] Я не ўбачыў у табе закаранелага ўласніка. Крапіва. Млынар убачыў прычыну [дрэннай работы Любы] у яе цяжарнасці, і з трывогай падумаў, што трэба хутчэй яе пазбыцца. Чорны. // Усвядоміць, зразумець што‑н., зрабіць вывад. Убачыць сваю памылку. □ Убачылі яны [рабочыя Марселя] Небяспеку над сваёй радзімай: Змрочны цень фашызму і вайны, Шыбеніц, пажарышчаў і дыму. Танк.

5. і без дап. Зазнаць асабіста, пераканацца на ўласным вопыце. Шмат убачыў і адчуў сэрцам паэт, калі быў на Віцебшчыне, у партызан бацькі Міная. «ЛіМ».

•••

Не ўбачыць як сваіх вушэй каго-чаго — ніколі не ўбачыць каго‑, што‑н., не атрымаць чаго‑н.

Убачыць свет — а) зажыць інакш, куды лепш; б) выйсці з друку (пра перыядычныя выданні, кнігі і пад.).

убе́гчы, убягу, убяжыш, убяжыць; убяжым, убежыце, убягуць; пр. убег, ‑ла; заг. убяжы; зак.

Увайсці куды‑н. бягом. З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Сабаленка. Праз колькі дзён Кірылка сам не свой убег у дом і паказаў свежую газету. «Мама! Мама! Вось тут — я!» Даніленка.

убе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад убяліць.

убе́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убяліцца.

2. Зал. да убельваць (гл. убяліць у 1 знач.).

убе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да убяліць (у 1, 2 знач.).