убегчы, убягу, убяжыш, убяжыць; убяжым, убежыце, убягуць; пр. убег, ‑ла; заг. убяжы; зак.

Увайсці куды‑н. бягом. З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Сабаленка. Праз колькі дзён Кірылка сам не свой убег у дом і паказаў свежую газету. «Мама! Мама! Вось тут — я!» Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)