Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэтрацыклі́н, ‑у, м.

Лекавы сродак з групы антыбіётыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, дызентэрыі, коклюшы, сыпным тыфе і інш.

тэтрацыклі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтрацыкліну, яго вырабу і выкарыстання. Тэтрацыклінавая мазь.

тэтра́эдр, ‑а, м.

Спец. Правільны чатырохграннік, кожная грань якога мае форму трохвугольніка.

[Грэч. tetráedron ад tetra — у складаных словах — чатыры і hédra — аснова.]

тэтраэдры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Мінерал з падкласа складаных сульфідаў.

тэтры́л, ‑у, м.

Выбуховае рэчыва ў выглядзе бела-жаўтаватых крышталяў, нерастваральных у вадзе, якія выкарыстоўваюцца для вырабу дэтанатараў.

тэтры́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтрылу. Тэтрылавы дэтанатар.

тэт-а-тэ́т, прысл. (звычайна з захаваннем французскага напісання tête-a-tête).

Сам-насам, удваіх без сведак.

[Фр. tête-á-tête.]