Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.

Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго. Хомчанка. Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў. Б. Стральцоў.

счыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счытаць.

счыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Чытаючы, параўнаць і зверыць (які‑н. тэкст). Счытаць гранкі з рукапісам.

счы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. счытваць — счытаць.

счы́твацца, ‑аецца; незак.

Зал. да счытваць.

счы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да счытаць.

счы́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счытваць — счытаць.

2. У тэатры — чытанне п’есы па ролях.

счы́тчык, ‑а, м.

Той, хто счытвае які‑н. тэкст.

счы́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да счытчык.

счы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад счысціць.