срэ́бранік, ‑а, м.
Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.
срэбрано́снасць, ‑і, ж.
Наяўнасці ўтрыманне срэбра (у горнай пародзе). Срэбраноснасць пяску.
срэбрано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтрымлівае срэбра ў сваім саставе. Срэбраносны пясок.
срэ́браны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сярэбраны. Настаўнік дастаў кашалёк, выняў срэбраны рубель і аддаў яго Лявону. Колас.
срэбрападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны да срэбра.