гідрааку́стыка, ‑і,
Раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджанне гукаў у вадзе.
гідрааку́стыка, ‑і,
Раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджанне гукаў у вадзе.
гідраакусты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідраакустыкі.
гідрабіяло́гія, ‑і,
Навука, якая вывучае жыццё водных арганізмаў у іх адзінстве з навакольным асяроддзем.
гідраву́зел, ‑зла,
Сукупнасць гідратэхнічных збудаванняў (канапы, шлюзы, плаціны, гідрастанцыі), размешчаных паблізу адзін аднаго і аб’яднаных умовамі сумеснай работы.
гідрагеало́гія, ‑і,
Навука пра паходжанне, рух, уласцівасці і распаўсюджанасць падземных вод.
гідрагенера́тар, ‑а,
Генератар, які ператварае энергію руху вады, атрыманую ад вадзяной турбіны, у электрычную энергію.
гідрагео́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне гідрагеалогіі.
гідраграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідраграфіі, звязаны з ёй.
гідрагра́фія, ‑і,
Раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту вод зямной паверхні (азёр, рэк, мораў, балот і пад.).
гідрадына́міка, ‑і,
Раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух вадкасцей у сувязі з тымі сіламі, што на іх дзейнічаюць.