біяге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які падтрымлівае, стымулюе развіццё арганізма, жыцця.
біяге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які падтрымлівае, стымулюе развіццё арганізма, жыцця.
біягідрааку́стыка, ‑і,
Біялагічная гідраакустыка, якая вывучае гукі, што ўтвараюцца воднымі арганізмамі.
біяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біяграфіі.
біягра́фія, ‑і,
Апісанне жыцця і дзейнасці каго‑н.
[Ад грэч. bíos — жыццё і graphō — пішу.]
біяда́тчык, ‑а,
Прыбор, які прымацоўваецца да цела або ўводзіцца ў цела чалавека, жывёліны і перадае звесткі пра стан арганізма.
біядына́міка, ‑і,
Вучэнне аб агульнай жыццядзейнасці арганізма.
[Ад грэч. bíos — жыццё і dynamus — сіла.]
біядынамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да біядынамікі.
біякрэ́м, ‑а,
Касметычны крэм, у састаў якога ўваходзяць біястымулятары.
біялагі́зм, ‑у,
Ненавуковая тэндэнцыя тлумачыць грамадскія з’явы біялагічнымі прычынамі.
біялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да біялогіі.