Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біё... (а таксама бія...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да жыцця, жыццёвых працэсаў, напрыклад: біёніка, біёграф, біёлаг.

[Ад грэч. bíos — жыццё.]

біёграф, ‑а, м.

Складальнік чыёй‑н. біяграфіі. Біёграф Янкі Купалы.

біёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біялогіі.

біёнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне біёнікі.

біёніка, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае структуры і функцыі жывых арганізмаў з мэтай стварэння гэтых структур і функцый тэхнічнымі сродкамі.