бія... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «біё...», калі націск падае на другую частку слова, напрыклад:
бія... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «біё...», калі націск падае на другую частку слова, напрыклад:
біяаку́стыка, ‑і,
Галіна біялогіі, якая вывучае галасы і гукавыя зносіны жывёл.
біягеаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біягеаграфіі.
біягеагра́фія, ‑і,
Навука, якая вывучае заканамернасці пашырэння і размеркавання жывых арганізмаў і іх згрупаванняў па зямным шары.
[Ад грэч. bíos — жыццё і геаграфія.]
біягеасфе́ра, ‑ы,
Абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты.
біягеахімі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да біягеахіміі.
біягеахі́мія, ‑і,
Навука, якая вывучае працэсы, што адбываюцца ў біясферы з удзелам жывых арганізмаў.
[Ад грэч. bíos — жыццё, gē — зямля і хімія.]
біягеацэно́з, ‑у,
Згуртаванне раслінных, жывёльных і мікраскапічных арганізмаў разам з участкам зямной паверхні, які яны займаюць.
біягене́з, ‑у,
Тэорыі, якія адмаўляюць паяўленне жыцця на Зямлі ў выніку ўзнікнення жывых істот з нежывой матэрыі.
[Ад грэч. bíos — жыццё і génesis — паходжанне, узнікненне.]
біягенеты́чны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: біягенетычны закон — паўтарэнне ў індывідуальным развіцці (антагенезе) арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця (філагенезу) усяго рада продкаў.