біяграфія, ‑і, ж.

Апісанне жыцця і дзейнасці каго‑н. Біяграфія пісьменніка. ▪ Калі ж што і чытаў Шалюта сам, дык гэта былі перш за ўсё біяграфіі выдатных людзей. Дуброўскі. // Чыё‑н. жыццё. [Гарлахвацкі Мікіту Сымонавічу:] А вы каму-небудзь расказвалі.. сваю біяграфію? Крапіва. Ад лірычных успамінаў аб .. шчаслівым даваенным жыцці.. [Сярдзюк] пераходзіць да цікавейшых выпадкаў сваёй багатай пагранічнай біяграфіі. Брыль. // перан. Гісторыя якіх‑н. прадметаў і пад. Паселішчы, як і людзі, без біяграфіі не маюць свайго аблічча. Скрыган.

[Ад грэч. bíos — жыццё і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)