Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўлада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., кім-чым.

Тое, што і авалодаць.

аўра́л, ‑у, м.

1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда.

2. перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю планамернасці ў працы. Па вадзе, падкасаўшыся, бегалі хлапчукі і дзяўчаткі, будавалі земляныя «плаціны». Але вада рвала іх, і тады аб’яўляўся аўрал: крычалі, папракалі адзін аднаго, камандавалі. Шамякін. Для мар і спрэчак ночы не хапала, а ў дзверы грукаў раніцай прафорг. — Выходзь, навукі геніі, аўралам ад утылю ачысцім двор! Русецкі.

[Англ. over all — наверх усе.]

аўра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўралу. Аўральная работа.

аўстралі́ец,

гл. аўстралійцы.

аўстралі́йка,

гл. аўстралійцы.

аўстралі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Аўстраліі, аўстралійцаў. Аўстралійскія мовы. Аўстралійскі мацярык.

аўстралі́йцы, ‑аў; адз. аўстраліец, ‑лійца, м.; аўстралійка, ‑і, ДМ ‑лійцы; мн. аўстралійкі, ‑ліек; ж.

1. Карэннае насельніцтва Аўстраліі.

2. Сучаснае насельніцтва Аўстраліі.

аўстры́ец,

гл. аўстрыйцы.

аўстры́йка,

гл. аўстрыйцы.

аўстры́йскі, ‑а я, ‑ае.

Які мае адносіны да Аўстрыі, аўстрыйцаў.