Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афрыка́нцы, ‑аў; адз. афрыканец, ‑нца, м.; афрыканка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. афрыканкі, ‑нак; ж.

Карэннае насельніцтва Афрыкі.

афрыка́та, ‑ы, ДМ ‑каце, ж.

Складаны зычны гук, які ўтвараецца цесным злучэннем зычнага выбухнога з зычным фрыкатыўным таго самага месца ўтварэння, напрыклад: беларускае «ц» з «тс», «ч» з «тш».

[Лац. affricata — прыцёртая.]