афармі́цель, ‑я, м.
Работнік па афармленню чаго‑н. Афарміцель выстаўкі. Афарміцель спектакля.
афармі́цельскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да афарміцеля. Афарміцельскае майстэрства.
афармле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. афармляць — аформіць і афармляцца — аформіцца.
2. Знешняя аддзелка, выгляд чаго‑н. Афармленне кнігі. Афармленне спектакля. Архітэктурнае афармленне горада. // Пэўная форма чаго‑н. І мыслі і вобразы, як снег у мяцеліцу, кружацца; іх трудна стрымаць,.. накіраваць іх на пэўную дарогу і даць ім пэўнае афармленне. Колас.
афармля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да аформіцца.
2. Зал. да афармляць.
афармля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да аформіць.
афарты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Мастак-гравёр, спецыяліст па вырабе афортаў.
афары́зм, ‑а, м.
Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, навучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм. Колас. Бадай і не назавеш такой байкі народнага пісьменніка, з якой людзі не ўзялі б сабе крылатага выразу, дасціпнага выслоўя, афарызма. Казека.
[Грэч. aphorismos.]
афарысты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць афарыстычнага.
афарысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы афарызму, падобны да яго; які мае ў сабе афарызмы. Байка — жывое, цікавае, фабульнае апавяданне, напісанае афарыстычнай мовай.