Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альвеаля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да альвеолаў.

•••

Альвеалярныя зычныя гл. зычны.

Альвеалярнае паветра гл. паветра.

альвео́лы, ‑аў; адз. альвеола, ‑ы, ж.

1. Найдрабнейшыя пузыркі, якія ўтвараюцца лёгачнай тканкай і да якіх падыходзяць канцавых разгалінаванні крывяносных жылак.

2. Ямкі ў сківіцах, дзе змяшчаюцца карані зубоў.

альдрава́нда, ‑ы, М ‑дзе, ж.

Водная насякомаедная рэліктавая расліна сямейства расянкавых.

альдэгі́ды, ‑аў; адз. альдэгід, ‑у, М ‑дзе, м.

Арганічныя злучэнні, якія з’яўляюцца прадуктамі няпоўнага акіслення спірту.

алько́ў, ‑кова, м.

Ніша для ложка ў сцяне пакоя.

[Фр. alčove з араб.]

алько́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з альковам, прызначаны для алькова. Алькоўная фіранка.

2. перан. Амурны, залётны, рамантычны. Алькоўныя сакрэты, тайны.

альмана́х, ‑а, М ‑у, м.

Зборнік літаратурна-мастацкіх, гістарычных і публіцыстычных твораў розных аўтараў.

[Ад араб. almanah — каляндар.]

а́льма-ма́тэр, ‑ы, ж.

Старадаўняя назва універсітэта ў лексіконе студэнтаў.

[Лац. alma mater — маці-карміцелька.]

альпака́, нескл., н.

1. Свойская бязрогая млекакормячая жывёліна роду ламаў сямейства вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорнай зоне Пэру і Балівіі. // Поўсць гэтай жывёліны.

2. Высокагатунковая тканіна, зробленая з поўсці альпака.

[Амерыканскае alpaka або alpaqa.]

альпа́ры,

Спец.

1. прысл. Па намінальнай цане (пра курс каштоўных папер). Плаціць альпары.

2. нескл., н. Роўнасць біржавай і намінальнай вартасці каштоўнай паперы.

[Іт. al pari — нароўні.]