Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

залітава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад залітаваць.

залітава́цца, ‑туецца; зак.

Уст. Залаяцца.

залітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Уст. Запаяць.

залі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заліць ​1.

залі́ў, ‑ліва, м.

Частка мора, акіяна возера, якая ўразаецца ў сушу. Карабель рушыў далей, абмінаючы іншыя караблі, якія стаялі па ўсяму заліву. Шамякін.

залі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. заліваць — заліць (у 4, 5 знач.). Заліўка падшыпнікаў.

заліўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая. Дуброўскі.

2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка.

3. Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.

4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася. // у знач. наз. заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.

залі́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто робіць заліўку. Заліўшчык галош.

залі́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да заліўшчык.

заліхва́цкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць заліхвацкага. Па правую руку.. сядзіць, разлажыўшы паперы, сакратар Міхайлік, наставіўшы буферам чуб, што надае сакратару значную долю заліхвацкасці. Колас.