Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

залі́заны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад залізаць.

2. у знач. прым. Разм. Які мае празмерна акуратны знешні выгляд; прылізаны. Трохі не падабаўся.. [камандзір] хлопцам, быў залішне залізаным — у форме, у абыходжанні з людзьмі. Лынькоў.

заліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.

1. Лізаннем ачысціць, загаіць. Залізаць рану.

2. Разм. Прычасаць, прыгладзіць языком поўсць (пра жывёлу). // перан. Вельмі гладка прычасаць. Залізаць валасы.

залі́звацца, ‑аецца; незак.

Зал. да залізваць.

залі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залізаць.

залі́к, ‑у, м.

1. Від праверачных іспытаў у вышэйшых і спецыяльных сярэдніх навучальных установах, у спартыўных практыкаваннях і пад. Да канца заняткаў засталося два месяцы, а там залікі. Колас. // Разм. Адзнака аб праходжанні такіх іспытаў. Атрымаць залік.

•••

У залік (не ў залік) — прымаецца (не прымаецца) пад увагу. Язык — не ў залік, ты мне справу дай. Прыказка.

заліко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да заліку, звязаны з залікамі. Заліковая сесія.

•••

Заліковая кніжка гл. кніжка.

залілаве́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца ліловым колерам, паказацца (пра што‑н. ліловае).

2. Стаць ліловым.

заліне́йны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны за чыгуначнай лініяй. Залінейны раён горада.

заліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заліпнуць.

залі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заліп, ‑ла; зак.

1. Пакрыцца чым‑н. ліпкім; абліпнуць. Шыбы заліплі мокрым снегам.

2. Разм. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць. Дубовыя цяжкія дзверы брамкі, засыпаныя снегам, заліплі ў вушаках. Лупсякоў.