чыта́бельны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і чытэльны. Чытабельны почырк.
чыта́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑тады, Т ‑такай (‑аю), ж.
Разм. іран. Той, хто не надта добра чытае. — Гэтую кнігу чытаў? — Не, не чытаў... А каб што іншае... — Вось бяры ды ідзі! Чытака знайшоўся! С. Александровіч. [Свякруха:] — Ідзі прачытай яшчэ раз, а го бацька такі чытака, што я нічога не разабрала... Васілевіч.
чыта́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і чытальня. А часу і так не хапала. З раніцы да вечара [Кастусь] у чыталцы. Запоем глытаў паэзію, прозу, крытыку. Б. Стральцоў.
чыта́льнасць, ‑і, ж.
Пашыранасць, папулярнасць якога‑н. твора сярод чытачоў. Зайздросная чытальнасць кнігі.
чыта́льнік, ‑а, м.
Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар, які выступае з чытаннем. Конкурс чытальнікаў. □ Сам Вадзім і чытаў [верш] — ён жа быў.. найлепшым чытальнікам. Мехаў.
чыта́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі. Чытальная зала.
чыта́льня, ‑і, ж.
Спецыяльна абсталяванае памяшканне пры бібліятэцы, клубе і пад. для чытання ці заняткаў. Выпісаў калгас у сваю чытальню сёлета на тры тысячы рублёў газет, часопісаў. Бялевіч. Сапраўды добры [клуб]. Тут і .. лекцыйная зала, і бібліятэка, і чытальня, і пакоі для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Дадзіёмаў.
•••
Бібліятэка-чытальня гл. бібліятэка.
чытані́на, ‑ы, ж.
Разм. пагард. Пра твор мастацкай літаратуры, які мае займальны змест, але не вызначаецца высокімі мастацкімі і ідэйнымі вартасцямі.
чыта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Кніжка, часцей падручнік, які змяшчае невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў, для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў у чытанні; хрэстаматыя. Характэрна, што большая частка.. баек [Коласа] напісана для дзяцей, прынамсі паэт меркаваў змясціць іх у дзіцячай чытанцы. Казека. Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край». Брыль.