гіпнатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Выклікаць гіпноз (у 1 знач.) шляхам унушэння.
гіпнатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Выклікаць гіпноз (у 1 знач.) шляхам унушэння.
гіпнатыза́цыя, ‑і,
Тое, што і гіпнатызаванне.
гіпнатызёр, ‑а,
Чалавек, які мае здольнасць гіпнатызаваць; урач, які лечыць гіпнозам.
гіпнаты́зм, ‑у,
1. Сукупнасць з’яў (павышаная ўнушальнасць, самнамбулізм і інш.), якія ўзнікаюць пры гіпнозе.
2.
3.
гіпнаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпнозу, гіпнатызму.
гіпнатэрапі́я, ‑і,
[Ад грэч. hýpnos — сон і therapeia — лячэнне.]
гіпно́з, ‑у,
1. Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, які ўзнікае пад уплывам знешніх раздражняльнікаў або ўнушэння.
2. Усыпленне шляхам унушэння; гіпнатызаванне.
[Ад грэч. hýpnos — сон.]
гіпно́лаг, ‑а,
Спецыяліст па гіпнозу (у 2 знач.); урач, які лечыць гіпнозам.
гіпо́тэза, ‑ы,
Прапанаванае для тлумачэння якіх‑н. з’яў навуковае меркаванне, ісціннасць якога яшчэ не даказана доследным шляхам.
[Ад грэч. hypóthesis — меркаванне.]
гіпс, ‑у,
1. Мінерал белага або жоўтага колеру (абпалены і раздробнены прымяняецца ў будаўніцтве, лепцы і медыцыне).
2. Скульптурны злепак з такога мінералу.
3. Цвёрдая хірургічная павязка з такога мінералу, якую накладваюць пры пераломах, вывіхах для прыдання нерухомасці пашкоджанай частцы цела.
[Грэч. gýpsos — мел, гліна.]