гіпноз, ‑у, м.
1. Асаблівы стан частковага, няпоўнага сну ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, які ўзнікае пад уплывам знешніх раздражняльнікаў або ўнушэння. Быць у стане гіпнозу.
2. Усыпленне шляхам унушэння; гіпнатызаванне. Гіпноз хворага. // перан. Сіла ўплыву, уздзеяння, уласцівая каму‑, чаму‑н. Казкі паводзілі такі страх, што і ў слухачоў і ў апавядальніка варушыліся на галаве валасы. Гэта было падобна на гіпноз. Гіпнатызавалі адзін аднаго словамі, рухамі, страхам, напружанасцю пачуццяў. Чарнышэвіч.
[Ад грэч. hýpnos — сон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)