Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альсо́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і алёсавы. Паднялася ўжо альсовая трава, і навокал была такая духмянасць, што, здавалася, яе не толькі ўдыхаў бы, а піў бы. Сабаленка.

альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.

1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў. Васілевіч. // Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.

2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

альта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што ёсць у ёй: Садок, альтанка ў форме грыва, Дзе ўтульнасць знойдзеш і спакой. Колас.

альто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альта.

альтруі́зм, ‑у, м.

Бескарыслівае служэнне іншым, гатоўнасць ахвяраваць для другіх сваімі асабістымі інтарэсамі; проціл. эгаізм.

[Фр. altruisme.]

альтруі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму.

альтруі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, Р мн. ‑так; ж.

Жан. да альтруіст.

альтруісты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць альтруістычнага.

альтруісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да альтруізму, заснаваны на альтруізме, прасякнуты альтруізмам. Альтруістычны ўчынак.

альтыме́тр, ‑а, м.

Авіяцыйны барометр, які паказвае ў метрах вышыню пад’ёму; вышынямер.

[Ад. лац. altus — высокі і грэч. metreo — мераю.]