залаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак.
Абл.
1. каго-што. Злавіць, захапіць. [Ганна:] Дык ты, Зоська, глядзі, асцерагайся. Чорт яму.. верыў, гатоў яшчэ залазіць дзе адну, ды... Крапіва.
2. Атрымаць (удар). [Мікіта:] Вой! вой! вой! Залавіў па пальцы! Чарот.
залаго́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. пр. ад залагодзіць.
залаго́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да залагоджваць.
залаго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залагодзіць.
залаго́дзіць, ‑годжу, ‑годзіш, ‑годзіць; зак., каго-што.
Выклікаць у каго‑н. прыхільнасць да сябе рознымі паслугамі, падарункамі і пад.; задобрыць. Наганяючы страх рознымі штрафамі,.. [камендант] намёкамі баец зразумець мяшчанам і гандлярам, як яго залагодзіць. Пестрак. Усё гэта так залагодзіш Алеся, што на сэрцы яго паспакайнела. Броўка.
зала́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заладжваць — заладзіць 1.
зала́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да заладжваць.
зала́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заладзіць 1.
зала́дзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Закласці, закрыць чым‑н. дзірку, адтуліну. Заладзіць дзірку ў плоце.
зала́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. што, са злучн. «што» і без дап. Пачаць настойліва гаварыць, паўтараць адно і тое ж. — Заладзіў.. адно: «Не паеду, не паеду», — злавалася Насця. Пальчэўскі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць зацяжна ісці (пра дождж), дзьмуць (пра вецер). Бывала, вясной ці ў глыбокую восень як заладзяць дажджы, дык вуліцу так размесіць жывёла, што прайсці ніяк нельга. Сабаленка.
залажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.
Заключыць у спрэчцы ўмову, па якой той, хто прайграе, павінен што‑н. выканаць; пайсці ў заклад.