Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закупіць.

закупля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да закупляць.

закупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да закупіць.

закупо́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закупорваць — закупорыць.

закупо́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закупорыцца.

2. Зал. да закупорваць.

закупо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закупорыць.

закупо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закупорваць — закупорыць і стан паводле знач. дзеясл. закупорвацца — закупорыцца.

закупо́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Шчыльна заткнуцца, закрыцца. Бутэлька закупорылася. Вена закупорылася. // перан. Разм. Зачыніцца ў памяшканні, адасобіцца ад усяго навакольнага.

закупо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Шчыльна заткнуць, закрыць дзірку, адтуліну ў чым‑н. Закупорыць бочку. // перан. Разм. Прымусіць каго‑н. безвыходна сядзець у памяшканні; заперці. Закупорыць у чатырох сценах.

заку́пшчык, ‑а, м.

Той, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго‑н.