Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

альпака́, нескл., н.

1. Свойская бязрогая млекакормячая жывёліна роду ламаў сямейства вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорнай зоне Пэру і Балівіі. // Поўсць гэтай жывёліны.

2. Высокагатунковая тканіна, зробленая з поўсці альпака.

[Амерыканскае alpaka або alpaqa.]

альпа́ры,

Спец.

1. прысл. Па намінальнай цане (пра курс каштоўных папер). Плаціць альпары.

2. нескл., н. Роўнасць біржавай і намінальнай вартасці каштоўнай паперы.

[Іт. al pari — нароўні.]

альпеншто́к, ‑а, м.

Доўгая палка з вострым жалезным наканечнікам, з дапамогай якой узыходзяць на высокія горы, ледавікі.

[Ням. Alpenstock.]

альпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Альпаў.

2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны. Альпійскі луг. Альпійская расліннасць.

альпіна́рый, ‑я, м.

Участак саду або парку ў выглядзе штучнай камяністай горкі, засаджанай высакагорнай (альпійскай) расліннасцю.

альпіні́зм, ‑у, м.

Від спорту; высакагорны турызм.

альпіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца альпінізмам. База альпіністаў.

альпіні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да альпініст.

альпіні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альпінізму, альпініста. Альпінісцкі паход. Альпінісцкі лагер.

альпінія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе; Р мн. ‑яд і ‑ядаў; ж.

Масавы паход альпіністаў.