закрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закрыцца.
2. Зал. да закрываць.
•••
Рот не закрываецца ў каго гл. рот.
закрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закрыць.
закрыві́цца, ‑крывіцца; зак.
Разм. Стаць крывым; скрывіцца. Цвік закрывіўся.
закрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., што.
Разм. Зрабіць крывым; скрывіць. Закрывіць вухналь.
закры́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закрыць.
2. у знач. прым. Які мае дах, сцены; крыты. Закрыты вазок. □ Малако прывезлі ў закрытай зялёнай машыне. Пальчэўскі.
3. у знач. прым. Не для ўсіх даступны. Закрыты партыйны сход. Закрыты конкурс.
4. у знач. прым. Скрыты, не яўны; унутраны. Закрытая форма туберкулёзу.
•••
Закрытае галасаванне гл. галасаванне.
Закрытае мора гл. мора.
Закрытае пісьмо гл. пісьмо.
Закрытая навучальная ўстанова гл. установа.
Закрыты склад гл. склад.
закрыўдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; заг. закрыўдуй; зак.
Пакрыўдзіцца. — Можа, я сяды-тады зайду да вас, — гаварыў Косцік, — вы не закрыўдуйце. Баранавых.
закрыўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрыўляць — закрываць і стан паводле знач. дзеясл. закрыўляцца — закрывіцца.
2. Выгіб, скрыўленая частка чаго‑н. Закрыўленне ракі.
закрыўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да закрывіцца.
2. Зал. да закрыўляць.
закрыўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да закрывіць.
закры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
1. Закрыць, пакрыць сябе чым‑н.; накрыцца, прыкрыцца. Закрыцца каўняром ад ветру. Закрыцца далонямі. □ Камень гэтакі высокі, што пад ім мог стаяць чалавек, крыху прыгнуўшыся, і мог такім парадкам закрыцца зверху і ад бомбы і ад дажджу. Чорны.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заслацца, завалачыся, засланіцца. На світанні неба закрылася хмарамі, пасыпаліся дробныя ледзяныя крупкі. Кірэенка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спыніць сваю дзейнасць, існаванне (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.). Выстаўка закрылася. □ Мясцовая фабрыка зноў была закрылася. Лынькоў. // Скончыцца (пра сход і пад.). Нарада закрылася.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загойваючыся, сцягнуцца, зрасціся краямі (пра рану). Рана закрылася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скласціся, згарнуцца (пра што‑н. раскрытае, разгорнутае). Парасон закрыўся. // Заплюшчыцца. Павекі закрыліся.