забо́жкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць божкаць.
забо́й 1, ‑ю, м.
Канец горнай выпрацоўкі, штольні, дзе здабываюцца карысныя выкапні. Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю. Звонак.
забо́й 2, ‑ю, м.
Забіванне, зарэз жывёлы для прамысловых мэт. Забой жывёлы.
забо́йнасць, ‑і, ж.
Спец. Сіла дзеяння (снарада, кулі). Забойнасць куль.
забо́йны 1, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для забою 1, для працы ў забоі. Забойны механізм.
забо́йны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для забою 2. Забойны цэх.
2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць. Забойная сіла асколка.
•••
Забойная вага гл. вага.
забо́йства, ‑а, н.
Дзеянне паводле дзеясл. забіваць — забіць 1 (у 1 знач.); злачыннае пазбаўленне жыцця каго‑н. Тупыя расісты, чалавека-ненавіснікі пачыналі з тэрору, з масавых забойстваў. Шамякін. За забойства правакатара Саша Грынявіцкі быў асуджаны да пакарання смерцю. Хромчанка.
забо́йца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.
Той, хто ўчыніў забойства. Забойцу, хоць не ўцякаў ён і не быў страшны, пастронкам завязалі за спіну рукі. Галавач.
забо́йшчык, ‑а, м.
Гарняк, які працуе ў забоі 1.
забо́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць бомкаць.
забо́ўтацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць боўтацца.
забо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць боўтаць.