Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грана́тнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі; гранат ​1. / ‑у; у знач. зб. Пасадка гранатніку.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

грана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гранаты. Гранатныя выбухі. Гранатныя асколкі.

грана́тчык, ‑а, м.

Разм. Баец, які кідае гранаты. Пачуўся гук, нібы ляснуў пярун. Гэта гранатчыкі кінулі гранаты ў пярэднюю групу коннікаў. Колас.

гранд, ‑а, М ‑дзе, м.

Спадчыннае званне вышэйшага дваранства ў Іспаніі (адменена ў 1931 г.). // Асоба, якая мела гэта званне.

[Ад лац. grandis — вялікі, важны.]

грандыёзна,

1. Прысл. да грандыёзны.

2. у знач. вык. Пра веліч, значнасць, важнасць чаго‑н. Пра гэты завод проста цяжка гаварыць, да таго грандыёзна ўсё тое, што мы бачылі. Скрыган.

грандыёзнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грандыёзнага. Грандыёзнасць падзей. Грандыёзнасць сацыяльных пераўтварэнняў.

грандыёзны, ‑ая, ‑ае.

Вялікі, магутны, велічны. Уся наша краіна — грандыёзная камуністычная будоўля. Машэраў. Новыя, сацыялістычныя адносіны ў краіне абумовілі новыя адносіны да працы мільёнаў рабочых і сялян, і вынікі гэтай працы былі грандыёзныя. Арабей.

гране́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. граніць.

гранёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад граніць.

2. у знач. прым. Які мае грані; з гранямі. Гранёная ваза. Гранёны штык. // Які падвяргаўся граненню. Гранёны крышталь.

грані́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гранення. Гранільная майстэрня. Гранільнае майстэрства.