аўтацыстэ́рна, ‑ы,
Цыстэрна на аўтамабільным хаду.
аўтацыстэ́рна, ‑ы,
Цыстэрна на аўтамабільным хаду.
аўтацяга́ч, ‑а,
Аўтамабіль для буксіроўкі прычэпаў і паўпрычэпаў.
аўтача́сць, ‑і,
Вайсковая аўтамабільная часць.
аўто́,
аўто́бус, ‑а,
Мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.
[Ням. Autobus.]
аўто́бусны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аўтобуса.
аўто́граф, ‑а,
Тэкст твора, напісаны рукой аўтара; аўтарскі рукапіс.
[Грэч. autos — сам і grapho — пішу.]
аўто́л, ‑у,
Нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў.
[Складанаскарочанае слова: аўт(амабіль) і лац. ol(eum) — алей.]
аўто́рак, ‑рка,
Другі дзень тыдня.
аўто́ркавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аўторка.