Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сафісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які змяшчае ў сабе сафізм; грунтуецца па сафізме.

2. Які мае адносіны да сафістыкі (у 2 знач.). Сафістычныя разважанні.

сафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.

1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.

2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення. Сафіты чыгуначных вагонаў.

3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.

4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба. Блакітныя сафіты.

[Ад іт. soffitto — столь.]

сафло́р, ‑у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.

2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.

3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.

[Гал. saffloer.]

сафло́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сафлору, выраблены з сафлору. Сафлоравая фарба.

сафо́ра, ‑ы, ж.

Шматгадовая расліна сямейства бабовых з непарнаперыстымі лісцямі і кветкамі, сабранымі ў гронкі або мяцёлкі.

сафрані́н, ‑у, м.

Спец. Фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру, які вызначаецца вялікай устойлівасцю.

саф’я́н, ‑у, м.

Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.

[Перс.]

саф’я́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саф’яну. Саф’янавая скура. // Зроблены з саф’яну; абцягнуты саф’янам. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай і мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі. В. Вольскі.

саха́, ‑і, ДМ сасе; мн. сохі, сох; ж.

1. Прымітыўная драўляная сельскагаспадарчая прылада для ворыва. Тым часам з дому для падмогі, Саху забраўшы і нарогі, Антось прыехаў і на грэчку Узняў маргоў са два папару. Колас. Сохі і драўляныя бараны пайшлі ў архіў. Чорны.

2. Гіст. Адзінка падатковага абкладання ў Расіі ў 13–17 стст.

3. Слуп з развілкай на канцы, які ўжываецца пры будаўніцтве чаго‑н. як апора. Да абеду гумно абадралі: свіцілася голае — сохамі, кроквамі, рабрынамі жэрдак. Мележ. Уся.. [клуня], разам з гэтымі шуламі, сохамі, кроквамі і латамі, і ўсе гаспадарскія прылады ў ёй зроблены рукамі дзеда Баўтрука. Колас.

4. Рогі лася. І раптам — [лось] сохі выкінуў свае. Гаўрусёў.

сахары́н, ‑у, м.

Белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру. [Людміла Лаўраўна] туга пакавала сваю сумку здабытым таварам, клала зверху колькі пачак запалак, іголкі, сахарын. Якімовіч. Віцю напаілі чаем з сахарынам, абагрэлі пасля дарогі і паклалі спаць на тапчан. Нядзведскі.