угрэ́бці і уграбці́, уграбу, уграбеш, уграбе; уграбём, уграбяце; пр. угроб, уграбла і уграбла, угрэбла і уграбло; заг. уграбі; зак., што.
1. Загрэбці што‑н. куды‑н. Угрэбці салому ў гумно. Угрэбці жар у печ.
2. перан. Разм. Захапіць, прысвоіць што‑н. Пасля таго, як Хурс угроб сабе ў рукі заводзік, ён некалькі дзён і [начэй] праседзеў на ім разам з майстрам. Чорны.
угрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад угрэць (у 1–3 знач.).
угрэ́ў, угрэву, м.
Разм. Месца, угрэтае сонцам; санцапёк. На ўгрэве каля шурпатых камлёў разложыстых хвоек раставаў снег. Колас. Намоклыя сцены карпусоў укрыліся парай на сонечным угрэве. Лынькоў.
угрэ́цца, угрэюся, угрэешся, угрэецца; зак.
Разм.
1. Сагрэцца, пагрэцца. Так [Парамон] устыў, што і на гарачай печы не мог угрэцца. Лобан. Угрэецца зямля — хутчэй [зерне] узыдзе і ўраджай будзе. Савіцкі.
2. Успацець, упарыцца; вельмі ўтаміцца. [Ніна] спяшалася і праз якую гадзіну добра ўгрэлася, але не спынілася, каб перадыхнуць, а толькі на хаду расшпіліла кажушок. Шчарбатаў.
угрэ́ць, угрэю, угрэеш, угрэе; зак.
Разм.
1. каго-што. Зрабіць, цёплым, нагрэць, сагрэць. Ледзь угрэлі гэту печ. Угрэць хату.
2. без дап. Прыгрэць. Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі. Колас.
3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць. Угрэць каня.
4. каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым‑н., агрэць. Угрэць па патыліцы. □ Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам. Сачанка. [Дзед] глядзеў, есці даваў, але ці вуха закруціць ці плескача ўгрэе. Лужанін.