Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

алыча́, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.

2. зб. Плод гэтага дрэва. Варэнне з алычы.

[Цюрк.]

алычо́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, прыгатаваны з алычы.

альбатро́с, ‑а, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.

[Фр. albatros.]

альбіні́зм, ‑у, м.

Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі.

[Ад лац. albus — белы.]

альбіно́с, ‑а, м.

Чалавек, жывёла або расліна з адзнакамі альбінізму.

альбіно́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑сак; ж.

Жан. да альбінос.

альбо́, злучнік.

Ужываецца ў тых самых значэннях, што і злучнік «або».

альбо́м, ‑а, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для вершаў, песень, малюнкаў, фатаграфіі, паштовак і пад. Сямейны альбом.

2. Тэматычны збор відаў, малюнкаў, чарцяжоў і інш., пераплеценых разам або складзеных у папку.

[Фр. album.]

альбо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да альбома. Альбомны ліст. // Прызначаны для альбома. Альбомныя вершы.

альбумі́н, ‑у, м.

Спец. Просты бялок, які раствараецца ў вадзе. Малочны альбумін. Крывяны альбумін.

[Ад лац. albumen, albuminis — бялок.]