закі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што чым.
Кідаючы што‑н., запоўніць (адтуліну, яму і пад.) або пакрыць, засыпаць зверху. Закідаць яму ламаччам. Закідаць разору зямлёй. □ Калі дома скідалі сена ў адрынку, [Юзік] не ўцярпеў, набраў велізарны ахапак і, быццам незнарок, закідаў ім Шуру, збіўшы з ног. Крапіва. // Кінуць у вялікай колькасці на каго‑, што‑н. Закідаць артыста кветкамі. Закідаць танкі гранатамі. // перан. Накіраваць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Закідаць прамоўцу пытаннямі.
•••
Закідаць граззю каго — несправядліва абвінаваціць; абняславіць, ачарніць.
Закідаць каменнем каго — асудзіўшы за што‑н., не прызнаць сваім, адвергнуць.
Закідаць шапкамі — лёгка і хутка перамагчы, падолець каго‑н.
закіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
1. Незак. да закінуць.
2. перан. Разм. Намякаць на што‑н. [Кацярына:] Не ўгаварвай, я ведаю, куды ты закідаеш. Крапіва.
•••
Закідаць вуду куды — тое, што і закідаць (у 2 знач.).
закі́дванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закідваць 1 — закі́даць.
закі́дванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закідваць 2 — закінуць.
закі́двацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да закідваць 1.
закі́двацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закінуцца.
2. Зал. да закідваць 2.
закі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закі́даць.
закі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закінуць.
закідны́, ‑ая, ‑ое.
Якім карыстаюцца шляхам закідвання. Закідная вуда.
закілза́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад закілзаць.
закілза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Укласці каню цуглі ў рот. Закілзаць каня.
закі́лзванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закілзваць — закілзаць.
закі́лзвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да закілзваць.
закі́лзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закілзаць.