Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закво́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць квохкаць.

заквэ́цацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзіця заквэцалася ў гразь.

заквэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Запэцкаць, забрудзіць. Заквэцаць сукенку.

заке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Заварушыцца. Каля нас у аеры нешта закешкалася, а потым ціхенька плюхнула ў ваду. Карпюк.

2. Затрымацца, замарудзіць, залішне павольна робячы што‑н. Калі .. [наглядчык] аднойчы закешкаўся, я паспеў разгледзець пры адчыненыя дзверы шырокае закратаванае акно. Асіпенка.

заківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць ківацца.

заківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць ківаць.

закігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць кігікаць.

за́кід, ‑у, М ‑кідзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закідваць ​2 — закінуць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Напамінанне, лёгкі папрок. Нельга было сказаць, каб цэх працаваў блага: план ён не толькі выконваў, але і перавыконваў. Ніхто б не мог зрабіць за гэта закіду. Сабаленка.

закі́даны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закідаць.

2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, недагледжаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Колас.

закі́дацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакідаць на сябе чаго‑н., прыкрыцца чым‑н. Закідацца граззю. Закідацца сенам.

закі́дацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць кі́дацца.

закіда́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да закінуцца.

2. Зал. да закіда́ць.