закаро́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Караткаваты, карацейшы, чым трэба.
закарта́віць, ‑таўлю, ‑тавіш, ‑тавіць; зак.
Разм. Пачаць картавіць.
закартаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
Нанесці што‑н. на карту, скласці карту чаго‑н. Закартаграфаваць дыялектныя асаблівасці гаворкі.
закару́злы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і заскарузлы.
закару́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. закаруз, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і заскарузнуць.
закарце́ць, ‑ціць; безас. зак.
Разм. Моцна захацецца, зажадацца. Да свербу ў руках.. [Юрку] закарцела падысці да акна і паглядзець, што робіцца ў хаце. Курто. Нагледзішся — і як тут закарціць Рэч іншую патрэбную купіць. Танк.
закарчане́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі азяблы, здранцвела ад холаду. [Арцыховіч] апынуўся.. каля цёплай батарэі і, абняўшы яе закарчанелымі рукамі, сцішыўся. Алешка.
закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.
закарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які засох, зацвярдзеў, ператварыўся ў корку. Закарэлая гразь. □ Там, дзе ногі былі прабіты і абадраны аб .. карчы, .. тырчэлі гузы закарэлай крыві. Чорны.
2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад.; карэлы, брудны. Закарэлыя анучы. Закарэлы бінт. □ [Даніла] падаў Язэпу закарэлую чорную руку. Асіпенка.