аўтарэфера́т, ‑а,
Рэферат твора (звычайна навуковага), напісаны самім аўтарам.
аўтарэфера́т, ‑а,
Рэферат твора (звычайна навуковага), напісаны самім аўтарам.
аўтасало́н, ‑а,
Выстаўка (раздзел выстаўкі) для дэманстрацыі новых мадэлей аўтамабіляў.
аўтасамазва́л, ‑а,
Грузавы аўтамабіль, кузаў якога механічна перакульваецца.
аўтаспо́рт, ‑у,
Аўтамабільны спорт.
аўтаста́нцыя, ‑і,
Аўтобусная станцыя.
аўтасто́п, ‑а,
1. Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда пры падыходзе яго да закрытага пуцявога сігналу.
2. Сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі спадарожных машын для праезду часткі шляху.
аўтасто́павец, ‑паўца,
Той, хто возіць на аўтамабілі людзей, якія маюць талоны аўтастопа (у 2 знач.).
аўтастра́да, ‑ы,
Прамая і шырокая шашэйная дарога для масавага і хуткага аўтамабільнага руху.
[Іт. autostrada.]
аўтасчэ́пка, ‑і,
Прыстасаванне для аўтаматычнага счаплення вагонаў і лакаматываў.
аўтато́рмаз, ‑а,
Тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда.