Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пра́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны з таго боку, які з’яўляецца процілеглым леваму. [Палкоўнік] сунуў правую руку ў кішэню і насцярожана азірнуўся. Паслядовіч. Праз правае плячо звесілася цяжкая светлая каса. Корбан. Трэба пераправу Па вадзе зрабіць, Каб па бераг правы Ўсіх перавазіць. Бядуля.

2. Рэакцыйны, кансерватыўны, варожы перадавым плыням у палітычным і грамадскім жыцці (ад традыцыйнага размяшчэння членаў рэакцыйных партый у правай ад старшыні частцы зала). Правая партыя. // (у знач. наз. пра́выя, ы́х). Людзі з кансерватыўнымі, рэакцыйнымі поглядамі. // Які варожа адносіцца да палітыкі камуністычнай партыі ўнутры самой партыі, капітулянцкі. Перамога сацыялізма была дасягнута ва ўпорнай барацьбе супраць трацкістаў і правых капітулянтаў. «Звязда».

пра́вы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Справядлівы, праўдзівы. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.

2. Не вінаваты, які дзейнічае па праўдзе. За яго палезу ў бойку — Вінаваты ён ці правы Мне ўсё роўна: ён мой друг! Панчанка.

3. часцей кар. ф. (праў, права́). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць. Андрэй Міхайлавіч адчуваў, што Гогіберыдзе правы ад першага свайго слова да апошняга, што не мае сёння будучыні ягоны праект. Самуйлёнак. — Пракапенка праў па-свойму, — сказаў Андрэй Давыдавіч, — а Гурба — па-свойму. Кулакоўскі.

•••

Правая рука чыя гл. рука.

правы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.

1. Абазвацца выццём.

2. Выць некаторы час.

правэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад правэндзіць.

правэ́нджвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да правэндзіцца.

2. Зал. да правэндзіць.

правэ́нджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да правэндзіць.

правэ́ндзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Зрабіцца вэнджаным. Шынка добра правэндзілася.

2. Вэндзіцца некаторы час.

правэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Зрабіць вэнджаным. Правэндзіць мяса.

2. і без дап. Вэндзіць некаторы час.

правядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. праводзіць — правесці (у 1–3, 6–9 знач.).

правяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што і без дап.

1. Вязаць некаторы час.

2. Звязаць частку чаго‑н.

правя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да правязаць.