Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зака́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць канькаць.

закапа́ны і зако́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закапаць.

•••

Вось (вот) дзе сабака закапаны гл. сабака.

зака́пацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Запэцкаць сябе каплямі чаго‑н.; абкапацца. Закапацца фарбай.

закапа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Схавацца, змясціўшыся ў выкапанае паглыбленне або засыпаўшы сябе чым‑н. зверху. Закапацца ў салому. Закапацца ў снег. // перан. Поўнасцю аддацца якой‑н. справе, рабоце. З галавой закапаўся ў канспекты і падручнікі. □ І наш Варлен.. За навуковую работу ўзяўся: Даведнікаў за сотню перарыў, У кнігі з галавою закапаўся. Маеўскі.

2. перан. Разм. Маючы многа якой‑н. работы, не паспець яе своечасова выканаць. [Насці] хацелася пагаварыць, але Кузьме не было часу, бо ён закапаўся ў сваёй рабоце. Колас.

зака́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Запэцкаць каплямі чаго‑н.; абкапаць. Закапаць сукенку чарнілам.

2. Ка́паючы, увесці куды‑н. (лякарства). Ідучы на работу, мама загадала мне: — Вова, у дванаццаць гадзін закапаеш Наташы вочы. Васілевіч.

зака́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць капаць.

закапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць, закідаць чым‑н. зверху. Асноўную сваю маёмасць перад ад’ездам у лес закапалі ў зямлю. Залескі. — А дзе ж вы падзелі грошы? — Закапалі, бацюшка, у стайні, каля другога стойла. Якімовіч.

2. перан. Разм. Паклёпамі, даносамі падвесці пад абвінавачванне. — Ах, паслугач панскі, глядзі ты — чалавека хацеў закапаць... Але вось сам няхай цяпер гэтага хлеба паспытае. Чарот.

3. Засыпаць, зараўнаваць што‑н. Закапаць яму. Закапаць роў.

зака́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. закапваць — зака́паць ​1 (у 2 знач.).

зака́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да закапваць.

зака́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закапаць ​1.

закапёршчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які кіруе забіўкай паляў у грунт пры дапамозе капра.

2. перан. Разм. Завадатар, верхавод. Па голасе Кастусь здагадаўся, што галоўным закапёршчыкам быў Балай. Прокша.

закапёршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да закапёршчык (у 2 знач.).

закапры́зіць, ‑рыжу, ‑рызіш, ‑рызіць; зак.

Разм. Пачаць капрызіць.