заканспірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Зрабіць тайным, капспіратыўным. Заканспіраваць сваю дзейнасць. Заканспіраваць падпольную арганізацыю.
закантрактава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Наняцца, узяць на сябе якія‑н. абавязкі, заключыўшы дагавор, кантракт. Закантрактавацца на лесараспрацоўкі.
закантрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Заключыць кантракт на атрыманне або выкарыстанне каго‑, чаго‑н. Закантрактаваць ураджай. Закантрактаваць памяшканне. □ Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў. Дуброўскі.
закантракто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закантрактавацца.
2. Зал. да закантрактоўваць.
закантракто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закантрактаваць.
закану́рак, ‑рка, м.
Разм. Цеснае памяшканне, цёмны куток. «Ах, вось яно што! — здагадваюся я. — Прадалі дом, а купілі заканурак, каб з яго ў дармавую кватэру ўлезці?» Ракітны. // перан. Глухое, патайное або аддаленае месца. Абышлі ўсе закануркі паблізу вёскі — можа дзе да часу зладзеі кінулі коп[ей]. Крапіва.
заканфу́зіцца, ‑фужуся, ‑фузішся, ‑фузіцца; зак.
Разм. Пачаць канфузіцца.
зака́нчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закончыцца.
2. чым. Мець сваім канцом, на сваім канцы што‑н. Іліко і Гіго сядзелі на моле, на каменнай сцяне, што ішла далёка ў мора.. і заканчвалася маяком. Самуйлёнак.
3. Зал. да заканчваць.
зака́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закончыць.
заканчэ́нне, ‑я, н.
1. Давядзенне да канца, завяршэнне чаго‑н. Пасля заканчэння дзесяцігодкі Ніна паступіла ў медінстытут. Шахавец. Гэта нічога, што заканчэнне дома адклалася. Чорны. // Надыход канца, сканчэнне (пра час, тэрмін). Заканчэнне тэрміну дагавору.
2. Заключная частка, канец чаго‑н. Заканчэнне рамана ў наступным нумары часопіса.