закаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
Разм. Замуціць, зрабіць каламутным. Гусі закаламуцілі ваду ў лужыне.
закаламу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад закаламуціць.
закаламу́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закаламуціцца.
2. Зал. да закаламучваць.
закаламу́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закаламуціць.
закаласава́ць, ‑суе; зак.
Пачаць каласаваць 1.
закаласі́цца, ‑лосіцца; зак.
Пачаць каласіцца.
закалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.
Пачаць калаціцца. // Скалануцца некалькі разоў запар. Сціснуты, нібы абцугамі, Арсень сутаргава закалаціўся і паступова заціх. Нядзведскі.
закалаці́ць 1, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.
Разм. Прыгатаваць, падсыпаючы што‑н. у вадкасць і размешваючы. У бочачцы, ёмкасцю літраў на трыццаць, дзед закалаціў хмельную бражку. Рылько.
закалаці́ць 2, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Разм. Пачаць калаціць (у 1, 2, 4–6 знач.).
закале́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Замёрзлы, азяблы. Палонныя ўраз скінулі з воза дровы, распрэглі каня і, хукаючы на закалелыя пальцы, .. кінуліся ў хату. М. Ткачоў.
зака́лец, ‑льну, м.
Сыры, непрапечаны слой у хлебе каля ніжняй скарынкі. — Печ — .. справа хітрая, канечне, патрэбна цэгла адмысловая, недапаленая цэгла не пойдзе, скарыначку выпечаную не дасць, закалец можа аказацца. Лобан.