Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зака́знік, ‑а, м.

Род запаведніка, у якім поўнае або частковае выкарыстанне прыродных багаццяў (паляванне, рыбная лоўля, высечка лесу і пад.) забараняецца звычайна толькі на пэўны тэрмін. У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі.

заказны́, ‑ая, ‑бе.

1. Які робіцца, выконваецца, дастаўляецца па заказу ​1; заказаны ​1. Заказны аўтобус. □ Гэты раз паны асабліва не скупіліся, і амаль што ўсе танцы былі заказныя. Дамашэвіч.

2. Адпраўлены з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай (пра пісьмы, бандэролі). — Добра, што напомнілі, — Грыша дастаў з кішэні кіцеля пісьмо і падаў бацьку: — Здасцё яго заказным на пошту. Пальчэўскі.

зака́зчык, ‑а, м.

Той, хто дае заказ ​1 (у 1 знач.). Шаўцу заказчык боты заказаў. Корбан. У атэлье ёсць мастак-кансультант, які заўсёды дапамагае заказчыку. «Беларусь».

зака́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да заказчык.

заказыры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Пачаць казырыцца.

заказыта́ць 1, ‑зычу, ‑зычаш, ‑зыча; зак., каго.

Разм. Змучыць казытаннем. Заказытаць да паўсмерці.

заказыта́ць 2, ‑зычу, ‑зычаш, ‑зыча; зак.

Пачаць казытаць.

зака́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да закаяцца.

закаклю́ка, ‑і, ДМ ‑люцы, ж.

Разм. Перашкода, закавыка. [Падарожны:] Другую маем закаклюку: Мае замоклі сернікі. Купала.

закаклю́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Тое, што і закаклюка. — Не мог чалавек ні з таго ні з сяго набрахаць. Пэўна, ёсць нейкая тут закаключка. Зарэцкі.

закаламу́ціцца, ‑ціцца; зак.

Разм. Замуціцца, стаць каламутным. Вада ў рэчцы закаламуцілася.