Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтаты́пія, ‑і, ж.

Фотамеханічнае ўзнаўленне паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (фотаздымкаў, акварэльных малюнкаў, твораў алейнага жывапісу) сродкамі высокага друку.

аўтахто́нны, ‑ая, ‑ае.

Мясцовы па паходжанню.

аўтахто́ны, ‑аў; адз. аўтахтон, ‑а, м.

Карэннае, спрадвечнае насельніцтва краіны; абарыгены. // Жывёлы або расліны, якія ўзніклі на данай тэрыторыі.

[Грэч. autochthon — тубылец, туземец.]

аўтацыстэ́рна, ‑ы, ж.

Цыстэрна на аўтамабільным хаду.

аўтацяга́ч, ‑а, м.

Аўтамабіль для буксіроўкі прычэпаў і паўпрычэпаў.

аўтача́сць, ‑і, ж.

Вайсковая аўтамабільная часць.

аўто́, нескл., н.

Разм. Тое, што і аўтамабіль. Легкавое аўто. Караван аўто.

аўто́бус, ‑а, м.

Мнагамесны пасажырскі аўтамабіль.

[Ням. Autobus.]

аўто́бусны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аўтобуса. Аўтобусны прыпынак. Аўтобусны рух.

аўто́граф, ‑а, м.

Тэкст твора, напісаны рукой аўтара; аўтарскі рукапіс. Аўтограф паэмы «Бандароўна». // Уласнаручны подпіс, надпіс. Аўтограф Якуба Коласа.

[Грэч. autos — сам і grapho — пішу.]