аўтару́чка, ‑і,
Ручка для пісання, у якой чарніла аўтаматычна падаецца да пяра.
аўтару́чка, ‑і,
Ручка для пісання, у якой чарніла аўтаматычна падаецца да пяра.
аўтарызава́ны, ‑ая, ‑ае.
аўтарызава́цца, ‑зуецца;
аўтарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Афіцыйна ўхваліць (ухваляць) пераклад, копію, рэпрадукцыю і пад. свайго твора.
[Ад фр. autoriser — дазваляць.]
аўтарыза́цыя, ‑і,
[Фр. autorisation.]
аўтарыта́рнасць, ‑і,
аўтарыта́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту.
2. Які імкнецца ўмацаваць свой аўтарытэт.
[Ад фр. autoritaire — уладны.]
аўтарытэ́т, ‑а і ‑у,
1. ‑у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў.
2. ‑а. Асоба, якая карыстаецца заслужанай павагай, мае ўплыў.
[Ням. Autorität з лац.]
аўтарытэ́тнасць, ‑і,
Уласцівасць аўтарытэтнага.
аўтарытэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца аўтарытэтам.
2. Які не дапускае пярэчанняў; уладны (пра тон, жэст, выгляд і пад.).