закаба́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закабальваць — закабаліць.
закаба́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закабаліцца.
2. Зал. да закабальваць.
закаба́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закабаліць.
закабаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца;зак.
1. Незак. да закабаліцца.
2. Зал. да закабаляць.
закабаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да закабаліць.
закава́ны і зако́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закаваць.
2. у знач. прым. Абабіты, акуты металам. Цяпер па закаванаму акну бачыў: спадзяецца не было на што. Кандрусевіч.
3. у знач. наз. закава́ны, ‑ага, м. Пакароны народ, зняволены чалавек. Ходзіць май па свеце, Сонцамі ірдзіцца, Закаваных, спячых Кліча ўстаць, збудзіцца. Купала.
закава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.
1. Надзець на каго‑н. кайданы, ланцугі, скаваўшы іх. Прыехалі жандары, закавалі Пархвена ў кайданы і адправілі ў Сібір на катаргу. Жычка. // перан. Пакарыць, зняволіць. Не танула песня ў моры. У агні не гарэла, Закаваць не мог у путы Сатрап азвярэлы. Купала. Няма яшчэ такіх кайданаў, Каб закаваць людское сэрца. Глебка.
2. перан. Пакрыўшы лёдам, зрабіць нерухомым; замарозіць. Падскочыў мароз і закаваў балоты і рэкі. Якімовіч. / у безас. ужыв. Закавала лёдам рэкі, Ручаёчкі — аж да дна. Ставер.
закаву́лак, ‑лка, м.
1. Невялікі глухі завулак. Па закавулках, з [ус]краін, у бок рыначнага вялізнага пляца, скрыпяць.. фурманкі. Бядуля.
2. Аддалены, глухі куток дзе‑н., у чым‑н.; закутак. Ён знае ўсе тут закавулкі І ўсе дарожкі ў гушчары. Колас.
закавы́ка, ‑і, ДМ ‑выцы; Р мн. ‑вык; ж.
Разм. Затрымка, перашкода ў чым‑н. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба. Колас.
закавы́рысты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Замыславаты, мудрагелісты. Закавырыстае пытанні. □ [Антон] любіў сказаць што-небудзь закавырыстае, а потым чакаць, пакуль не папросяць растлумачыць. Шахавец.