піжо́ністы, ‑ая, ‑ае.
Разм. пагард. Падобны да піжона, які паводзіць сябе, як піжон. Славік засумаваў. Яму ўсё абрыдла: піжоністыя сябры, модныя дзяўчаткі,.. пласцінкі з мексіканскімі песнямі. Шамякін.
піжо́нства, ‑а, н.
Разм. пагард. Уласцівасці піжона; паводзіны піжона.
пік, ‑а, м.
1. Спічастая горная вяршыня. Хіба калі-небудзь Забуду я край, Дзе горныя пікі Снягамі пакрыты. Гілевіч.
2. Самы высокі ўздым у развіцці чаго‑н., у якой‑н. дзейнасці. Пік у рабоце электрастанцыі. Пік лактацыі. // перан.; чаго. Вяршыня. Насуперак усім фактам і логіцы вобраз Данкі вырас у маім уяўленні, як пік дасканаласці і прыгажосці. Карпюк.
•••
Гадзіны пік гл. гадзіна.
[Фр. pic.]
пі́ка 1, ‑і, ж.
Зброя ў выглядзе дрэўка з вострым металічным наканечнікам. Ні разу ў жыцці Ваня не трымаў у руках ні вострай шашкі, ні пікі, нават у сядле ніколі не сядзеў. Новікаў.
пі́ка 2,
гл. пікі.
пі́кавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Непрыемны, складаны. Пікавае становішча.
пікадо́р, ‑а, м.
Коннік, удзельнік бою быкоў у Іспаніі, які ўколамі пікі прыводзіць у шаленства быкоў.
[Ісп. picador.]
пі́кала, нескл., н.
Назва самага маленькага і самага высокага па гучанню музычнага інструмента пэўнага віду (флейта, домра і г. д.).
[Ад іт. piccolo — малы, маленькі.]
піка́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Востры на смак, рэзкі. Пікантны соус.
2. перан. Які сваёй незвычайнасцю выклікае цікавасць. — Цікава, цікава, — адразу загарэўся Леў Іванавіч, падкі на ўсякія нечаканыя і пікантныя здарэнні. Васілевіч. // Не зусім прыстойны. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў пікантны анекдот. Бядуля.
3. перан. Прывабны, спакуслівы. Пікантная жанчына. □ Другія ж кінатэатры відаць здалёку. Ля іх ззяюць неонавыя рэкламы, на якіх паказаны самыя пікантныя кадры з фільмаў. Філімонаў.
[Фр. piquant. — калючы.]
піка́п, ‑а, м.
Невялікі аўтамабіль, звычайна з адкрытым кузавам, прызначаным для перавозкі грузаў і пасажыраў.
[Англ. pick-up.]