крыніцазна́ўства, ‑а,
Дапаможная дысцыпліна, якая распрацоўвае метады вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц.
крыніцазна́ўства, ‑а,
Дапаможная дысцыпліна, якая распрацоўвае метады вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц.
крыніцазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крыніцазнаўства.
крыні́чка, ‑і,
крыні́чнік, ‑у,
Род адна‑, двух- і шматгадовых травяністых раслін, радзей кустоў, сямейства залознікавых.
крыні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крыніцы (у 1 знач.).
крыні́чышча, ‑а,
Паглыбленне, у якім знаходзіцца, б’е крыніца; крынічнае месца.
крыптага́мія, ‑і,
Спосаб размнажэння бяскветкавых, споравых раслін.
[Ад грэч. kryptós — тайны і gámos — шлюб.]
крыптагра́ма, ‑ы,
Надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.
[Ад грэч. ktyptós — скрыты і grámma — надпіс.]
крыптаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крыптаграфіі.
крыптагра́фія, ‑і,
Спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне.
[Ад грэч. ktyptós — скрыты і gráphō — пішу.]