Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зае́чы,

гл. заячы.

зае́чына,

гл. заячына.

заёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць ёкаць.

заёрзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць ёрзаць.

зажада́цца, ‑аецца; безас. зак.

Узнікнуць, з’явіцца ў каго‑н. (пра жаданне); захацецца. — Скончыў работу ў школе — і ідзі куды хочаш, рабі што зажадалася. Колас. Жыць зажадалася [Ганне] жыццём шчасліва-непарушным, поўным радасцей нязведаных. Нікановіч.

зажада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго і з інф.

Праявіць ахвоту, жаданне; захацець. [Міхаіл Стальмаховіч] зажадаў ісці з Рыгорам поплеч. Чорны.

зажале́зіцца, ‑зіцца; зак.

Пакрыцца жалезістым налётам (пра тачыла, брусок).

зажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць жартаваць. // Сказаць жарт. Янук прыстаў ля студні, і тады Дзяўчына запыталася: — Ты чый? — Знайду вось хату, можа буду твой! — Зажартаваў. Танк.

зажаўце́цца, ‑еецца; зак.

Тое, што і зажаўцець.

зажаўце́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць жаўцець, зрабіцца жоўтым. Праз два гады, пад восень, адразу неяк зажаўцелі аж чатыры ліпы. Пальчэўскі.

2. Паказацца, вылучыцца сваім жоўтым колерам. Далей наблізіўся забалочаны луг, за якім раптам зажаўцелі пясчаныя зыбучыя гурбы. Мележ.