аўтано́мія, ‑і,
Самакіраванне; права самастойна вырашаць справы ўнутранага заканадаўства і кіравання.
[Грэч. autonomia.]
аўтано́мія, ‑і,
Самакіраванне; права самастойна вырашаць справы ўнутранага заканадаўства і кіравання.
[Грэч. autonomia.]
аўтано́мнасць, ‑і,
Уласцівасць аўтаномнага.
аўтано́мны, ‑ая, ‑ае.
Які карыстаецца аўтаноміяй, мае аўтаномію.
аўтапагру́зчык, ‑а,
Машына на аўтамабільным хаду для пагрузкі, разгрузкі і перамяшчэння грузаў.
аўтапае́нне, ‑я,
Паенне жывёлы з аўтапаілак.
аўтапаі́лка, ‑і,
Спецыяльнае прыстасаванне для паення жывёлы з аўтаматычнай падачай вады.
аўтапакры́шка, ‑і,
Аўтамабільная пакрышка.
аўтапа́рк, ‑а,
Аўтамабільны парк.
аўтапартрэ́т, ‑а,
Партрэт мастака, скульптара, які выкананы ім самім.
аўтапіло́т, ‑а,
Прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам.