Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аліме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аліментаў. Аліментныя справы ў судзе.

аліме́нтшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто плаціць аліменты.

аліме́нтшчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жанчына, якая плаціць аліменты.

аліме́нты, ‑аў; адз. няма.

Сродкі, якія выплачваюцца на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей ці бацькоў асобамі, якія звязаны з імі адносінамі роднасці. Плаціць аліменты, Атрымліваць аліменты. Закон аб аліментах.

[Ад лац. alimentum — утрыманне, харчаванне.]

алі́мп, ‑а, м.

1. (З вялікай літары). Гара ў паўночнай Фесаліі, на якой, паводле вераванняў старажытных грэкаў, жылі багі; зборышча багоў.

2. Жарт. і іран. Пра абраннікаў якога‑н. грамадства. Літаратурны алімп.

[Грэч. Olympus.]

алімпі́ец, ‑пійца, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог, жыхар Алімпа.

2. Пра чалавека з урачыста важным, велічна спакойным абліччам.

3. Удзельнік алімпійскіх гульняў.

алімпі́зм, ‑у, м.

Алімпійскі рух — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы па ўзору антычных, якія праводзяцца адзін раз у чатыры гады.

алімпі́йка, ‑і, ДМ ‑пійцы; Р мн. ‑піек; ж.

Жан. да алімпіец (у 3 знач.).

алімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі.

2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў і перачытваў школьныя праграмы. Шамякін.

•••

Алімпійскія гульні гл. гульня.

алімпія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародным спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

3. У СССР — агляд самадзейнага мастацтва (спевакоў, танцораў, музыкантаў і інш.). Алімпіяда мастацкай самадзейнасці школьнікаў.

[Грэч. Olympiás.]