Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кветкаво́дства, ‑а, н.

Вырошчванне кветкава- і лісцева-дэкаратыўных раслін як галіна раслінаводства. Развіццё кветкаводства.

кветкаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кветкаводства, звязаны з ім. Кветкаводчая гаспадарка. Кветкаводчая станцыя.

кве́ткавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кветкі. Кветкавая пупышка. Кветкавы пылок.

2. Прызначаны для кветак. Кветкавая аранжарэя.

3. Які мае органам размнажэння кветкі (у 1 знач.). Кветкавая расліна.

кветкае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Жук, лічыцца якога харчуецца бутонамі і кветкамі раслін. Яблыневы кветкаед.

кве́тнік, ‑а, м.

Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры. Сіняўскі.

кве́тнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кветніка, з’яўляецца кветнікам. Кветнікавы ўчастак.

кве́цень, ‑і, ж., зб.

Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.). З горада на раку ветрык прыносіць пах мёду, пах духмянай ліпнёвай квецені — у Пінску цвіце ліпа. Сачанка. І правільна назвалі вёску Вішнякамі: не бывае той вясны, каб не хаваліся дамы ў белай квецені. Даніленка.

квіеты́зм, ‑у, м.

1. Містычнае, рэакцыйнае вучэнне, якое прапаведуе пакорлівасць, пасіўна-сузіральныя адносіны да жыцця.

2. Кніжн. Абыякавасць, пасіўныя адносіны да жыцця.

[Ад лац. quietus — спакойны.]

квіеты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік квіетызму (у 1 знач.).

2. Кніжн. Той, хто схіляецца да квіетызму (у 2 знач.).

квіеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да квіетызму, квіетыста. Квіетычны светапогляд.