Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вузкаве́дамасны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з адным якім‑н. ведамствам, з невялікай колькасцю ўстаноў, арганізацый. // перан. Які дбае толькі аб вузкіх інтарэсах, не звяртаючы ўвагі на стан агульнай справы. Вузкаведамасныя мэты.

вузкаго́рлы, ‑ая, ‑ае.

1. З вузкім горлам (пра пасуду). Вузкагорлы гладыш.

2. З вузкім праходам, уваходам. Вузкагорлая бухта.

вузкагру́ды, ‑ая, ‑ае.

З вузкімі, упалымі грудзьмі.

вузкадыяле́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які не выходзіць за межы дыялекта, не з’яўляецца здабыткам агульнанацыянальнай мовы. Вузкадыялектная лексіка.

вузкакале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.

Вузкакалейная чыгунка. [Вугаль] падвозілі сюды на ваганетках па вузкакалейцы, якая ішла ад вугальнага склада. Лынькоў.

вузкакале́йны, ‑ая, ‑ае.

З вузкай рэйкавай каляёй. Вузкакалейная чыгунка. // Прызначаны для чыгунак з вузкай каляёй. Вузкакалейны вагон.

вузкалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае вузкае лісце.

вузкало́бы, ‑ая, ‑ае.

1. З вузкім, нізкім ілбом.

2. перан. Разм. З абмежаванымі поглядамі; недалёкі. Вузкалобы палітык.

вузкамясцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Пашыраны на невялікай тэрыторыі. Вузкамясцовыя моўныя з’явы.

вузканацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае інтэрнацыянальнага значэння.